Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Жодзіна зарэгістраваная апошняя ініцыятыўная група

Жодзінская гарадская выбарчая камісія месціцца тут. Фота: Аляксей Лапіцкі.
Жодзінская гарадская выбарчая камісія месціцца тут. Фота: Аляксей Лапіцкі.

На сваім чацвёртым паседжанні 18 снежня Жодзінская гарадская выбарчая камісія разглядала толькі адно пытанне: аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Настассі Герыловіч. Заява і неабходныя дакументы былі пададзеныя 14 снежня напрыканцы працоўнага дня камісіі. І камісія прыняла рашэнне разгледзець дакументы асобна.

У выніку галасавання Жодзінскі выбаркам аднагалосна зацвердзіў рэгістрацыю апошняй з 27-мі ініцыятыўных груп.

У паседжанні прымала ўдзел 9 сябраў камісіі, 3 назіральнікі ды 1 прадстаўнік Минскай абласной камісіі, што асобна адзначыў назіральнік Аляксей Лапіцкі:

"Упершыню за ўсе мінулыя  выбарчыя кампаніі на паседжанне гарадской выбарчай камісіі ў Жодзіне з'я прысутнічаў сябра Менскага аблвыбаркаму Павел Крэс, старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Свой інтарэс да працы Жодзінскай гарадской выбарчай структуры прадстаўнік Менску патлумачыў тым, што “па рашэнні Менаблвыбаркаму быў накіраваны ў якасці прадстаўніка для ажыццяўлення адмысловай аператыўнай сувязі і хуткага рэагавання па любых пытаннях”, якія могуць узнікнуць ва ўдзельнікаў выбарчага працэсу ў Жодзіне", - каментуе назіральнік.

“Праваабаронцы за сабодныя выбары”  паводле licviny.info


Каментары