Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Пасяджэнне Рэчыцкай выбарчай камісіі: без канфузу – аніяк

Першы намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Сяргей Ярац. Фота: dneprovec.by
Першы намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Сяргей Ярац. Фота: dneprovec.by

Паседжанне Рэчыцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання 24 лістапада пачалося з… канфузу. Першым пунктам павесткі было абранне кіраўнікоў камісіі – старшыні, намесніка і сакратара.

Першы намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Сяргей Ярац, які адкрываў паседжанне, так захапіўся сваёй роляй, што замест толькі што абранага старшыні камісіі Ігара Сяргеева, сам прапанаваў на галасаванне кандыдатуры намесніка старшыні выбарчай камісіі і яе сакратара.

Сябры камісіі, а прысутнічала на паседжанні 11 чалавек, не пярэчылі, заплюшчыўшы вочы на парушэнне выбарчага заканадаўства, і аднагалосна падтрымалі вылучэнцаў улады. Намеснікам старшыні з падачы чыноўніка быў абраны нязменны сябра ўсіх камісій - А. Краўцоў, а сакратаром - А. Тачылкіна.

“Вось так, з парушэння закону пачаліся ў нас выбары, – каментуе назіральнік Валерый Пуціцкі. – Добра, што хоць сам не галасаваў, як некалькі год таму зрабіў старшыня райвыканкаму Пётр Шостак, які і старшыню выбарчай камісіі прапанаваў, і сам прагаласаваў за яго кандыдатуру.”

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары