Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Маладэчанскі райвыканкам: Пікетуйце дзе заўгодна, толькі на рэйкі ня лезце

Рашэнне Маладэчанскага райвыканкама “Аб вызначэнні месцаў на тэрыторыі раёна, забароненых для пікетавання з мэтаю збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў” прыемна здзівіла мясцовых назіральнікаў. Упершыню, на перыяд правядзення агітацыйнай кампаніі, пікеты можна ладзіць дзе заўгодна, акрамя “пасадачных платформ станцый і прыпыначных пунктаў у межах пасадачных платформ чыгуначнага і аўтобуснага транспарта”.  

“Сваім рашэннем райвыканкам дазволіў збіраць подпісы дзе заўгодна, нават перад будынкамі выканкама, КДБ, міліцыі, каля школ, ну проста каб ад фантазіі мазгі выбухнулі. Але толькі на перыяд агітацыйнай кампаніі з 10 снежня па 8 студзеня 2018 года. Нічога падобнага раней і блізка не прымалася” – каментуе выканкамаўскае рашэнне назіральнік Эдуард Баланчук.

Незразумела адно: чаму ж тады раней многія месцы для пікетавання падпадалі пад забарону з прычыны небяспекі, альбо нязручнасці для грамадзян?

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары