Аб’яднаная грамадзянская партыя: З 24 вылучэнцаў у АВК патрапіла толькі трое
У склад акруговых выбарчых камісій на маючых адбыцца выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання уключаныя толькі 3 прадстаўнікі АГП з 24 вылучаных. Пра гэта паведамляе партыйны сайт ucpb.org.
У Брэсцкай вобласці (Брэст, Кобрын) - 2, у Магілёўскай вобласці (Бабруйск) - 1.
«Улада не хоча бачыць прадстаўнікоў АГП у выбарчых камісіях, - пракаментаваў сайту ucpb.org зацверджаны склад выбаркамаў намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў.- Гэта сведчыць толькі аб тым, што практыка правядзення так званых выбараў больш мяняцца не будзе. Мы зноў пабачым бутафорыю і імітацыю падліку галасоў».
Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў адбудзецца 18 лютага 2018 года.