Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Рэчыцы “пракацілі” вылучэнцаў ад “Гавары праўду”

 Горад Рэчыца. Фота: dneprovec.by
 Горад Рэчыца. Фота: dneprovec.by

Рэчыцкая раённая камісія па выбарах у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 28 склікання адмовіла ў рэгістрацыі траім прэтэндэнтам. На паседжанні камісіі, якое адбылося 18 студзеня, з 53-х прэтэндэнтаў было зарэгістравана 50 кандыдатаў. Адмову атрымалі А. Лінкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), паколькі ў прэтэндэнта выявіліся несапраўдныя дадзеныя ў дэкларацыі аб даходах, С. Статкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), у якога 8 подпісаў былі сабраныя не на тэрыторыі акругі.

Паводле інфармацыі назіральніка Валерыя Пуціцкага нерэгістрацыя трэцяга прэтэндэнта Святланы Талкачавай, нагадвала хітрую шматхадовую шахматную партыю. І вось чаму.

Па Чкалаўскай выбарчай акрузе №20 вырашыла балатавацца Ірына Лёгенькая, старшыня раённага аб’яднання Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Нечакана канкурэнцыю ёй склаў вылучэнец ад “Гавары праўду” С. Статкевіч. Тады ў камісію падала дакументы ініцыятыўная група выкладчыцы дзіцячай музычнай школы Святланы Талкачовай.

Калі камісія адмовіла Статкевіч, у якога 8 подпісаў былі сабраныя не на тэрыторыі акругі, то адпала неабходнасць і ў “фэйкавай” кандыдатуры С. Талкачовай. Камісія раптам высветліла, што яна падала на праверку не 75 подпісаў, а толькі 74. Такім чынам, надумку назіральніка,  “патрэбны” ўладам кандыдат застаўся паза канкурэнтнай барацьбой.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Каментары