Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Смаргонь: спісы зарэгістраваных кандыдатаў перадалі ў друк раней за паседжанні па іх рэгістрацыі

Смаргонская раённая дзяржаўная газета «Светлы шлях» у нумары ад 19 студзеня 2018 года размясціла інфармацыю пра рэгістрацыю кандыдатаў ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і Смаргонскага раённага Саветаў дэпутатаў. 

Нумар падпісаны да друку 18 студзеня 2018 г. а 10.30, тады як паседжанні адпаведных камісій, на якіх праводзілася галасаванне аб рэгістрацыі кожнага асобнага кандыдата, адбыліся ў гэты дзень пазней, у прамежках часу з 12 да 15 гадзін.

Такім чынам, спіс кандыдатаў у дэпутаты быў перададзены ў друк яшчэ да падвядзення вынікаў галасавання выбарчых камісій. Відавочна, паседжанні выбарчых камісіі былі ўжо чыстай фармальнасцю. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары