Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Шукаем валанцёраў для назірання ў дні галасавання на мясцовых выбарах

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якая ажыццяўляе маніторынг на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў двадцаць восьмага склікання, запрашае валанцёраў для назірання падчас датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання.  

Каго мы шукаем?

Нам патрэбныя актыўныя назіральнікі, якія падзяляюць прынцыпы аб'ектыўнасці і незалежнасці, гатовыя прайсці профільнае навучанне і на валанцёрскіх умовах назіраць на выбарчым участку ў любым зручным пункце краіны ў дзень галасавання 18 лютага, а па магчымасці - і падчас датэрміновага галасавання. 

Датэрміновае галасаванне будзе праходзіць з 13 па 17 лютага ўключна, выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.

У асноўны дзень галасавання, 18 лютага, важна прысутнічаць на выбарчых участках у момант падліку галасоў – з 19:00 да 22:00.


Як стаць назіральнікам\цай?

Паведамляйце пра сваю гатоўнасць назіраць на мэйл кампаніі elections2018@spring96.org . Важна зрабіць гэта да 8 лютага 2018 года, каб быў час аформіць накіраванне на выбарчы ўчастак, на якім вы жадаеце назіраць.

Пачытайце! Разам з 34mag разбіраліся ў пытанні:
Што рабіць, калі я хачу назіраць за выбарамі ці мітынгамі? 

Для таго, каб ажыццяўляць назіранне ўпэўнена і не спазнаць наступстваў, прапануем прайсці невялікае дыстанцыйнае навучанне. Спецыяльна для гэтага мы распрацавалі відэакурс, які дазваляе дыстанцыйна азнаёміцца ​​з тэмай грамадзянскага кантролю, атрымаць практычныя рэкамендацыі ад экспертаў па назіранні за выбарамі (відэа-лекцыі, дадатковыя матэрыялы і тэсты).

Увага!

Грамадскае назіранне адбываецца на добраахвотнай аснове - як функцыя і асабістая пазіцыя ўдзельнікаў. Назіранне не аплочваецца арганізатарамі.


Каментары