Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Жодзіна: кандыдаты сустракаюцца самі з сабой

Фота Аляксея Лапіцкага.
Фота Аляксея Лапіцкага.

На сустрэчу з выбарнікамі даверанай асобы кандыдата ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў Пятро Пархомчыка (Магістральная акруга №24) і 4-х кандыдатаў па акругах №11, 12, 13 і 14 у памяшканне  жодзінскага “Моладзевага Цэнтру” не прыйшло ніводнага выбарніка з гэтых акругаў. Замест іх на сустрэчы 8 лютага з даверанай асобаю П. Пархомчыка В.Трускоўскім, і 9 лютага з кандыдатамі К. Барсуковым, С. Зубко, Г. Дубоўскім і В. Быліцкім прысутнічалі 6 і 4 чалавекі адпаведна.

 Кандыдаты ў дэпутаты: С.Зубко, К.Барсукоў, Г.Дубоўскі, В. Быліцкі, 09.02.2018, перад

Па інфармацыі назіральніка Аляксея Лапіцкага, пад час сустрэчы вельмі падрабязна і доўга распавядалася працоўная біяграфія кандыдата Пятра Пархомчыка, пра ягоныя заслугі на “БелАЗе”, а таксама пра стан завода і дасягненні працоўнага калектыву. Тлумачылася, што ў Мінскім абласным Савеце дэпутатаў неабходна прадстаўляць інтарэсы ВА “БелАЗ”, і лепш за ўсіх з гэтым справіцца дырэктар, які павінен быць непасрэдна інфармаваным пра сітуацыю ў Менску і ўплываць на рашэнні аблсавета. Пры гэтым, ніякіх дадатковых агітацыйных матэрыялаў альбо выбарчай праграмы кандыдату прысутным на сутрэчы не прадстаўлялася. Пытанняў да выступоўцы практычна не было.

Назіральнік Аляксей Лапіцкі і д.а. Трускоўскі на сустрэчы 08.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.
Назіральнік Аляксей Лапіцкі і д.а. Трускоўскі на сустрэчы 08.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

А на сустрэчу з 4-ма кандыдтамі з'явіліся тыя ж самыя асобы з працоўнага калектыву “Моладзевага Цэнтру” і былая дэпутатка гарсавета  27-га склікання. На пытанні адной з удзельніц пра наяўнасць выбарчых праграмаў у прысутных кандыдатаў, апошнія доўга тлумачылі, што яны ім не патрэбныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паводле licviny.info


Каментары