Фотафакт: Яўка на ўчастку за тры дні датэрміновага галасавання - 45.7%
Назіральнік Аляксей Лойка штодня дзяжурыць на ўчастку для галасавання №36 у інтэрнаце №1 Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Па завяршэнні кожнага працоўнага дня ўчастковай камісіі вывешваецца пратакол аб датэрміновым галасаванні. Простая арыфметыка паказвае, што яўка выбаршчыкаў (практычна ўсе яны студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах МДЛУ, БГАМ, БДУІР і БНТУ) за тры дні датэрміновага галасавання склала 45.7%.