Жодзіна: блытаніна з афармленнем пратаколаў і завышэнне яўкі выбаршчыкаў
Незалежны назіральнік ў Жодзіна Аляксей Лапіцкі сведчыць пра парушэнні нормаў Выбарчага кодэксу пры складанні штодзённых пратаколаў датэрміновага галасавання, якія павінны адлюстроўваць рэальную яўку за кожны дзень датэрміновага галасавання, а не выстаўляць кожны дзень сумарныя лічбы - з нарастаючым вынікам.
У адрозненні ад пастаянна кантралюемай назіральнікам напрацягу ўсіх апошніх выбарчых кампаній Будаўнічай УВК №9 (старшыня Алеся Лобкіс), дзе кіраўніцтва камісіі запаўняе пратаколы дакладна працэдуры, - за кожны дзень без нарастаючага выніку, - на іншых участках (такіях, як Моладзевая УВК №23, інтэрнат КЗЦШ, старшыня Людміла Харужая) назіраюцца грубыя парушэнні працэдуры.
“Такія грубыя парушэнні працэдуры запаўнення пратаколаў могуць прывесці да істотнага завышэння вынікаў па колькасці датэрмінова прагаласаваўшых. А разам з засакрэчваннем у Жодзінскай ГВК вынікаў галасавання па горадзе - прывесці й да неправамерных маніпуляцый галасамі выбарнікаў», - мяркуе назіральнік.
У той жа час пратакол за 3-ці дзень датэрміновага галасавання з Будаўнічай УВК №9 здзіўляе неверагоднымі лічбамі - у ім пазначана колькасьць прагаласаваўшых 259 чалавек.
Назіральнік Аляксей Лапіцкі адзначае, што ў апошнюю гадзіну на ўчастку прагаласавала ўсяго 4 чалавекі, атрымліваецца што за 6 гадзінаў па дадзеных камісіі прагаласавала 255 чалавек, то бок - 42, 5 чалавек у гадзіну (!?). І гэта на 2-х сябраў камісіі.