Падлік галасоў і магчымасці назіральнікаў
Належныя ўмовы для назіральнікаў пры падліку галасоў выбаршчыкаў былі створаныя не на ўсіх выбарчых участках. Пра гэта сведчаць фотадоказы назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і здымкі, дасланыя праваабаронцам з выбарчых участкаў па ўсёй Беларусі.
Пры гэтым у Метадычным дапаможніку для УВК, апублікаванага на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі маецца схема для размяшчэння назіральнікаў падчас падліку галасоў на выбарчым участку.
У некаторых выпадках былі пададзеныя скаргі ў вышэйстаячыя камісіі на немагчымасць назіральнікам скарыстацца правам назіраць за падлікам галасоў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”