«Парушаў таямніцу падліку галасоў». 30 базавых велічыняў журналісту "Белсата"
Адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналіста “Белсата” Андруся Козела па арт. 23.4 КаАП Беларусі (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў), які “парушаў таямніцу падліку галасоў” у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
7 марта судья Иван Костян после доработки протокола рассмотрел продолжать над оператором "Белсата". Андрусь Козел пры допыце адзначыў, што намесніца старшыні выбарчай камісіі і старшыня Таццяна Новікава, якая таксама знаходзілася ў зале суда, спасылаліся на неправільныя нормы заканадаўства пры забароне відэатрансляцыі, то бок не прадставілі юрыдычную падставу. Гэта падцвердзіў і сведка Францішак Дзядоў — назіральнік з выбарчага участку. Адвакат Сяргей Зікрацкі акцэнтаваў увагу суддзі на тое, што ў дадзеным выпадку адсутнічалі парушэнні беларускага заканадаўства: Канстытуцыі, Выбарчага кодэкса Беларусі, Закона аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, якія не забараняюць здымаць на відэа падлік галасоў. Міліцыянт Уладзіслаў Бушынскі даў тыя ж паказанні, што і раней: ён паступіў у распараджэнне старшыні камісіі, спрабаваў вывесці журналіста з памяшкання, але па прычыне таго, што ён аказаў супраціў, то ён вымушаны быў прымяніць сілу.
Адвакат Сяргей Зікрацкі абгрунтаваў пазіцыю абароны тым, што арт. 23.4 КаАП прадугледжвае непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, а ў дадзеным выпадку распараджэнне міліцыянта было незаконным, і старшыня камісіі не з'яўляецца службовай асобай. Андрусь Козел не парушыў заканадаўства Беларусі падчас вядзення прамой відэатрансляцыі, тым больш, што камісія юрыдычна не абгрунтавала забарону на відэаздымку.
Пасля перапынку суд вынес пастанову, згодна з якой на Андруся Козела накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў (735 рублёў).
Нагадаем, што на аператара тэлеканала “Белсат” Андруся Козела, які з’яўляўся даверанай асобы аднаго з кандыдатаў, быў складзены адміністрацыйны пратакол за тое, што падчас падліку галасоў 18 лютага, на выбарчым участку № 27 г. Мінска ён адмаўляўся выконваць патрабаванні міліцыі: не спыніў прамую відэатрансляцыю з участка і не пакінуў яго. Супрацоўнікі міліцыі па загадзе старшыні выбарчай камісіі паспрабавалі выдаліць журналіста з участка, спасылаючыся на парушэнне ім выбарчага заканадаўства.
Пры гэтым Андрусь Козел сцвярджае, што быў моцна збіты праваахоўнікамі. Таксама падчас затрымання міліцыянты разбілі яго галавой шкляныя дзверы на выбарчым участку.
Пасля чаго ён быў дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, а затым — у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
19 лютага 2018 г. Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разгледзіў справу ў дачыненні Андруся Козела, у выніку чаго пастанавіў адправіць гэтую справу на дапрацоўку, а затрыманага вызваліць з-пад варты.