Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Магілёве гарадскую выбарчую камісію сфармавалі за 15 хвілін. Рашэнне было падрыхтаванае загадзя

Магілёўскі гарвыканкам. Фота: mspring.online
Магілёўскі гарвыканкам. Фота: mspring.online

23 лістапада на сумесным пасяджэнні Прэзыдыума Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў і Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэту была ўтворана Магілёўская гарадская камісія па выбарах дэпутатаў Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў 28-га склікання.

На пасяджэнні прысутнічаў наш назіральнік Аляксей Колчын. Ён распавёў, што склад выбарчай камісіі быў прапанаваны “рабочай групай”, у якую ўвайшлі шэсць прадстаўнікоў прэзідыума гарсавета і гарвыканкама. А пра загадзя падрыхтаванае рашэнне аб утварэнні камісіі дакладаў загадчык аддзелу арганізацыйна-кадравай работы гарвыканкаму Міхаіл Свірыдзенка.

Паводле чыноўніка, “пры падрыхтоўцы дадзенага рашэння падрабязна вывучаны мяркуемыя кандыдаты, з улікам магчымасці ўдзелу ў працы камісіі, а таксама іх папярэдняй працы ў выбарчых кампаніях”. Прапанаванае аргаддзелам рашэнне было без абмеркавання адзінагалосна зацьверджана на пасяджэнні, якое заняло ўсяго 15 хвілін.

Пры аналізе спісу сябраў утворанай выбарчай камісіі склалася ўражанне, што ўдзел у яе працы падчас папярэдніх мясцовых выбараў быў вызначальным крытэрам пры разглядзе кандыдатур.

Назіральнік падлічыў, што 9 сябраў камісіі уваходзілі ў яе склад падчас мясцовай кампаніі ў 2014-м годзе: Алена Бальшакова, Вольга Гарбаценка, Міхаіл Ендрыжыеўскі, Таццяна Касаткіна, Андрэй Краўцоў, Віктар Кутузаў, Міхаіл Свірыдзенка, Вікторыя Цыганова, Анатоль Чумакоў.

У складзе Магілёўскай гарадской камісіі - 8 прадстаўнікоў (62%) грамадскіх арганізацыяў (Магілёўскай гарадской арганізацыяй ветэранаў, Беларускага саюза афіцэраў, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, Белай Русі, БРСМ, прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі) і палітычных партыяў (Камуністычнай партыі Беларусі і Ліберальна-дэмакратычнай партыі), адзін (8%) дзяржаўны службовец.

У склад камісіі не былі ўключаныя тры прэтэндэнты: Анастасія Кіблова, вядучы спецыяліст Упраўлення камунальных прадпраемстваў, вылучаная ад выбаршчыкаў шляхам збору подпісаў; Кацярына Нядвецкая, бухгалтар абласнога цэнтру творчасці, вылучана ад выбаршчыкаў шляхам збору подпісаў; Алег Аксёнаў, дырэктар Прыватнай інфармацыйна-асветніцкай установы “Нактуам”, вылучаны Магілёўскай гарадской арганізацыяй АГП.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Поўныя звесткі пра сябраў Магілёўскай гарадской выбарчай камісіі:


Каментары