Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы

Ілюстрацыйнае фота з сайта loraque.com
Ілюстрацыйнае фота з сайта loraque.com

Прэс-канферэнцыя арганізатараў грамадскай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання адбудзецца 19 лютага ў 11-00.  Месца правядзення: «Прэс Клуб Беларусь».

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі: ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" - Алег Гулак, ад Праваабарончага цэнтра "Вясна" - Уладзімір Лабковіч.

Месца правядзення: прастора “Прэс Клуб Беларусь” (Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).

Час правядзення: 19 лютага. Пачатак у 11-00.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца па адрасе: elections2018@spring96.org ці па тэлефоне: (17) 394 63 11.    


"Праваабаронцы за свабодныя выбары" - сумесная кампанія ПЦ "Вясна" і БХК, мэтай якой з'яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і вынікаў маніторынгу.


Каментары