Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: Піянерыя руліць!

Піянеры Беларусі. Фота: gp.by
Піянеры Беларусі. Фота: gp.by

Значную частку сябраў раённых і гарадскіх выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання традыцыйна складаюць прадстаўнікі 5-6 праўладных грамадскіх арганізацый. Гэта РГА “Белая Русь”, РГА “БРСМ”,  Грамадскае аб’яднанне ветэранаў, Беларускі саюз жанчын, ды афіцыйныя прафсаюзы, якія ўваходзяць у ФПБ.

Праўда, у звестках аб складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія прадстаўленыя  на сайце ЦВК, ёсць дадатковы раздзел, які называецца “іншыя грамадскія аб’яднанні”. Менавіта там хаваюцца розныя праўладныя арганізацыі, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у камісіі, пра існаванне якіх узгадваецца хіба што пад час чарговай выбарчай кампаніі. Але і там часам можна напаткаць цікаўныя рэчы.

Так, напрыклад, у склад Гомельскай гарадской выбарчай камісіі ўключаны Раман Сматрэнка, старшыня Гомельскага абласнога савета Беларускай піянерскай арганізацыі. Вось так, маладым паўсюль у нас дарога. І хто сказаў, што прадстаўнік дзіцячай арганізацыі ня можа кіраваць дзяржаўнымі працэсамі, няхай сабе і на мясцовым узроўні?

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары