Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Віцебск: скарга грамадзян на неўключэнне іх прадстаўніка ў гарвыбаркам судом не задаволена

Павел Левінаў
Павел Левінаў

Група грамадзян абскардзіла ў суд рашэнне, якім прэзідыум гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама адмовіў ім ва ўключэнні ў Віцебскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію іх прадстаўніка Паўла Левінава. Прычыны такога рашэння ім не патлумачылі.

Разгляд грамадзянскай справы па скарзе ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска адбылося 24 лістапада. Заяўнікі прасілі суд прызнаць рашэнне прэзідыума гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама па фармаванні Віцебскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі незаконным і парушаючым іх правы, і абавязаць правесці новае пасяджэнне з абмеркаваннем кандыдатур, вылучаных у склад камісіі.

У скарзе грамадзяне пералічылі дзелавыя і асабістыя якасці Паўла Левінава: «актыўны, праяўляе цікавасць да бягучых падзеяў, адказны ў выкананні даручэнняў, мэтанакіраваны, настойлівы, назіральны, кемлівы, камунікабельны, даводзіць распачатую справу да канца, карыстаецца павагай і аўтарытэтам у грамадстве, мае вялікі вопыт і веды ў галіне выбарчага заканадаўства", і ўказалі, што, не ўключыўшы іх вылучэнца ў камісію, гарадскія ўлады сярод іншага парушылі іх права на грамадскі кантроль за падрыхтоўкай выбараў.

У судовым пасяджэнні Левінаў скаргу падтрымаў, дадаўшы, што рашэнне аб утварэнні гарадской выбарчай камісіі з'яўляецца незаконным, паколькі абмеркавання кандыдатур не было, падлік галасоў праводзіўся няправільна, і ў выніку ў складзе сфармаванага выбаркама пераважаюць прадстаўнікі дзяржаўных органаў.

Судзьдзя Вікторыя Лешчанка палічыла, што скарга задавальненню не падлягае, паколькі патрабаванні заканадаўства адносна складу камісіі выкананыя і «з улікам складу ўтворанай камісіі грамадскі кантроль за працай камісіі ўстаноўлены». Довады Левінава, прыведзеныя ў судовым пасяджэнні, суддзя прызнала неабгрунтаванымі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»


Каментары