Гомель: «дырэктарат» рэгіструецца ў дэпутаты ад народа
Чарговае паседжанне Гомельскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання прайшло 1 снежня. Старшынствуючы Віталь Атаманчук абвясціў парадак дня з адзіным пытаннем - рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ў Гомельскі гарсавет. На пасяджэнне камісіі прысутнічаў таксама незалежны назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Судаленка.
Паводле інфармацыі сакратара камісіі Таццяны Марчанка ў камісію паступілі дакументы на рэгістрацыю дзвюх ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў. Першая група прапанавала ў «слугі народныя» дырэктара СШ №21 Гомеля Наталлю Літвінаву, другая таксама дырэктара, Ніну Наркевіч, якая ўзначальвае ГД «Рэчыцкі». Па абодвух групам рашэнні прынятыя аднагалосна і яны могуць прыступаць да збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку свайго кандыдата.
Як паведамляе "Гомельская Вясна", пасля заканчэння пасяджэння гарадскога выбаркама назіральнік Леанід Судаленка адзначыў, што абедзве кандыдатуры, чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя, з'яўляюцца дзеючымі дэпутатамі гарсавета. Ніна Наркевіч ў 2014 годзе балатавалася па Яраслаўскай выбарчай акрузе №20, яе калега Наталля Літвінава па Цэнтральнай выбарчай акрузе №35.
Абодва кандыдаты з'яўляюцца беспартыйнымі.