Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Жодзіна: прэтэндэнты не спяшаюцца з вылучэннем у кандыдаты

Жодзінская гарадская выбарчая камісія месціцца тут. Фота: Аляксей Лапіцкі.
Жодзінская гарадская выбарчая камісія месціцца тут. Фота: Аляксей Лапіцкі.

У Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі пакуль што зафіксаваны толькі адзін прэтэндэнт, які падаў дакументы з заявай на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.

Ім казаўся 30-гадовы вядучы эканаміст з ААТ “БелАЗ” Артур Саланец. Да сваёй заявы ён прыклаў спіс ініцыятыўнай групы ў складзе з 4 асобаў. (Мінімальны дазволены склад ініцыятыўнай групы - 3 чалавекі.)

Падчас знаёмства з дакументацыяй ў камісіі назіральнік Аляксей Лапіцкі, які прынёс прыкласці да дакументаў аб рэгістрацыі яго назіральнікам арыгінальны дублікат выпіскі пратакола аб сваім вылучэнні ў гарадскую выбарчую камісію, каб замяніць раней дасланую копію на арыгінал, - не знайшоў неабходнага запісу з нумарам дакументу ў адпаведнай “Кнізе рэгістрацыі ўваходнай дакументацыі”.  Адсутнічалі таксама пазнакі пра рэгістрацыю і атрыманне камісіяй падобных дакументаў па вылучэнні яшчэ 2-х назіральнікаў.

Пры гэтым, усе адзначаныя дакументы знаходзіліся ў тэчцы для архівавання ўваходнай дакументацыі.

У сувязі з дадзенымі фактамі, якія сведчаць пра недахопы ў справаводзтве пры рэгістрацыі выбарчай дакументацыі, назіральнік зрабіў вусную заўвагу сакратарцы Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі Таццяне Краўцэвіч.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары", паводле Lićviny-INFA


Каментары