Мазыр: паседжанні акруговых камісій праходзяць у рытме канвеера
Паседжанні акруговых выбарчых камісій па выбарах у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў у Мазыры нагадваюць бесперапынны прамысловы канвеер: на 5 снежня ў памяшканні Мазырскага райвыканкама прызначаныя пасяджэнні ажно шасці камісій з інтэрвалам у… 20 хвілін. За гэты час што можна паспець? Зайсці, рассесца, дружна ўскінуць рукі ў адзінгалосным галасаванні і выйсці.
“Раней, – як адзначае назіральнік Уладзімір Целяпун, – у кожнай акруговай камісіі былі асобныя памяшканні ў акругах і яны там праводзілі свае паседжанні. Гэта ж якая чарга зараз утворыцца! А здаралася, што як толькі заканчваўся падлік галасоў па акрузе, акруговая камісія ператабарвалася ў райвыканкам і ўжо там прымала пратаколы з участкаў.”
У той жа час, па інфармацыі сакратара Мазырскай раённай выбарчай камісіі Наталлі Малец, па стане на 4 снежня ў Мазырскую раённую выбарчую камісію яшчэ не пададзена і не зарэгістравана ніводнай ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдытаў у дэпутаты.