Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: дзе забароненыя пікеты па зборы подпісаў

Гомельскі гарвыканкам.
Гомельскі гарвыканкам.

Незалежны назіральнік Леанід Судаленка паведамляе, што Гомельскі гарвыканкам прыняў рашэнне №1298 ад 4 снежня аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаў па збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Уладамі вырашана «вызначыць на тэрыторыі Гомеля месцы, дзе забаронена пікетаванне з мэтаю збора подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах 2018 года".

Паводле пазначанага рашэння, пікетаванне забаронена на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў выканкамаў, судоў, пракуратуры, прыпынкаў грамадскага і чыгуначнага транспарту, падземных пешаходных пераходаў.

Таксама ў Гомелі забаронена праводзіць пікеты па збору подпісаў на адлегласці менш за 100 метраў ад плошчы Леніна і будынкаў арганізацый аховы здароўя.

Параўноўваючы прынятае рашэнне з мінулым рашэннем 2016 года аб правядзенні пікетаў па збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў назіральнік Леанід Судаленка адзначае, што новым з’яўляецца толькі адсутнасць забароны збіраць подпісы каля тэлерадыёкампаніі “Гомель” , РУП “Белтэлекам” ды каля будынка радыёвяшчання і тэлебачання.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары