Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Бабруйску зарэгістраваны першыя ініцыятыўныя групы

Алена Мядзведзева
Алена Мядзведзева

Першымі зарэгістраванымі сталі ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты трох прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання “Гавары праўду”.

Пытанне аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў разглядалася на пасяджэнні Бабруйскай гарадской выбарчай камісіі 8 снежня. Пры гэтым прысутнічалі 10 з 13 сябраў камісіі, наш назіральнік Сяржук Лацінскі і кіраўніца ініцыятыўных групаў Алена Мядзведзева, якая прадстаўляла іх на пасяджэнні.

Як распавёў назіральнік, кіраўніца камісіі Ірына Епіфанава агучыла прозвішчы кандыдатаў і паведаміла, што на папярэднім разглядзе дакументаў ад ініцыятыўных групаў заўвагаў да іх не было, і прапанавала прагаласаваць за іх рэгістрацыю. Прапанову сябры камісіі падтрымалі адзінагалосна.

Такім чынам, у Бабруйску зарэгістраваны першыя ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета дэпутатаў.  

Алена Мядзведзева паведаміла таксама, што на наступным тыдні перадасць у камісію дакументы на рэгістрацыю яшчэ адной ініцыятыўнай групы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары