Гомель: на 40 месцаў у гарсавеце - 33 кандыдаты былі зарэгістраваныя ад грамадзян
8 снежня Гомельская гарадская выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання зарэгістравала 31 ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ў Гомельскі гарсавет. На пасяджэнні выбаркама прысутнічаў незалежны назіральнік ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Судаленка.
Паводле інфармацыі сакратара камісіі Таццяны Марчанка, у камісію паступілі дакументы на рэгістрацыю 31 ініцыятыўнай групы. Раней камісія ўжо зарэгістравала дзве групы. «Усе дакументы адпавядаюць патрабаванням выбарчага кодэкса», - заявіла сакратар выбаркама і для эканоміі час прапанавала галасаваць за рэгістрацыю груп спісам.
Старшынствуючы Віталь Атаманчук нагадаў аб прысутнасці на пасяджэнні незалежнага назіральніка, цытата: «галоўнай праваабарончай рэспубліканскай арганізацыі" і абвясціў дадзеныя ўсіх 31 прапанаваных грамадзянамі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Былі агучаны прозвішча, імя, імя па бацьку, а таксама выбарчыя акругі, па якіх плануюць вылучацца патэнцыйныя кандыдаты ў слугі народныя.
Па ўсіх групах рашэнні прынятыя станоўчыя, яны могуць прыступаць да збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку свайго кандыдата. «Я асабіста за тое, што б рэгістраваць усіх», - адзначыў кіраўнік выбаркама, бо легітымнасць дэпутата, цытата: «заўсёды падвышаецца ў барацьбе за дэпутацкае месца».
Пасля заканчэння пасяджэння гарадскога выбаркама назіральнік Леанід Судаленка адзначыў:
"14 кандыдатур, чые ініцыятыўныя групы атрымалі рэгістрацыю, з'яўляюцца дзеючымі дэпутатамі гарсавета 27-га склікання. Усяго, - адзначыў назіральнік, - для рэгістрацыі кандыдатам у гарсавет неабходна сабраць 75 подпісаў выбаршчыкаў".