Акружныя камісіі на Мазыршчыне ўзначальвае выканкамаўскі пул
Сайт Мазырскага райвыканкама апублікаваў звесткі пра старшыняў, намеснікаў старшыняў і сакратарах створаных у раёне акруговых выбарчых камісій па выбарах у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў.
Пры азнаямленні са спісам складваецца ўражанне, што на Мазыршчыне, акрамя намеснікаў старшыні Мазырскага райвыканкама і начальнікаў аддзелаў, больш няма каму даверыць працу ў акружных камісіях. Пад час выбарчай кампаніі “на двух зэдліках” будуць сядзець:
Інтэрнацыянальная выбарчая акруга №41 – Фелікс Галюк, першы намеснік старшыні райвыканкама (па ідэалагічная рабоце, адукацыі і ахове здароўя;
Рачная выбарчая акруга №42 – Валянціна Назаранка, першы намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі і эканамічнай рэформы;
Палеская выбарчая акруга №43 – Ігар Шафарэнка – намеснік начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай працы гаррайаддзела МНС;
Борбовская выбарчая акруга №44 – Сяргей Дылюк, намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жыллёвай палітыкі, энергазберажэння;
Прытыцкая выбарчая акруга №45 – Любоў Клепчукова, начальнік аддзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама;
Мазырскага сельскай выбарчай акругі №46 – Наталля Шут, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама.
Назіральнік Уладзімір Целяпун скептычна заўважае, што “магчыма такое прызначэнне палепшыць развіццё давераных ім акругаў і праблемы выбаршчыкаў гэтых акругаў будуць ўзятыя на пільны кантроль чыноўнікамі”.