Мінск: умовы для правядзення выбарчых пікетаў застаюцца кансерватыўнымі
Горад Мінск выглядае адным з самых кансерватыўных гарадоў па ўмовах для пікетавання з мэтай збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах. Гэта вынікае з параўнальнага аналізу рашэння Мінгарвыканкама «Аб вызначэнні ў горадзе Мінску месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання" з тым дакументам, які прымаўся на мінулых выбарах у 2016 годзе.
Назіральніца па Мінску Валянціна Свяцкая адзначае толькі адно адрозненне: У 2017 годзе выключаная са спісу забарона на збор подпісаў у падземных пешаходных пераходах. У астатнім – гэтыя рашэнні пры параўнанні выглядаюць як сіямскія блізняты і абсалютна ідэнтычныя, за выключэннем назвы Саветаў - Мінскі гарадскі і ПП НС РБ, у чым лёгка пераканацца.