Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ці атрымаецца стварыць канкурэнцыю на мясцовых выбарах у Жодзіне?

Галасуюць сябры жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.
Галасуюць сябры жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

У Жодзіне прайшло 3-е паседжанне Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі, на якім былі зацверджаныя яшчэ 6 кандыдатур разам з ініцыятыўнымі групамі, а другім пытаннем - узгоднена рашэнне выканкаму па стварэньні 24-х выбарчых участкаў і вызначэнні месцаў памяшканняў для адпаведных выбарчых камісій. Пра гэта паведаміў сайт licviny.info.

Такім чынам, у апошні дзень рэгістрацыі 14 снежня  на 38 выбарчых акругаў зарэгістравалася ўсяго 26 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбарах у Жодзінскі гарадскі Савет дэпутатаў 28-га склікання. Яшчэ адна заява ад патэнцыяльнага прэтэндэнта Настасси Герыловіч была пададзеная на рэгістрацыю ў апошні дзень працы камісіі пасля паседжання. Яна будзе разглядацца на наступным паседжанні выбаркаму. 

Паседжанне вёў пастаянны старшыня жодзінскіх выбаркамаў Сяргей Афанасенкаў. Акрамя 3-х назіральнікаў за ходам мерапрыемства сачыла карэспандэнтка афіцыйнай газеты гарвыканкама “Жодзінскія навіны“.

Пасля паседжання на сайце выканкаму ўпершыню за перыяд ад пачатку выбарчай кампаніі аператыўна з’явіўся спіс з імёнамі 6-ці зарэгістраваных на апошнім паседжанні прэтэндэнтаў. Спіс 20 прэтэндэнтаў, зацверджаных раней, на паседжанні 8 снежня,  пры гэтым, дасяжны ў архіве на сайце выбаркаму.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары