Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Бяроза: на 27 выбарчых акругаў зарэгістравана 18 ініцыятыўных груп

Бярозаўскі раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Бярозаўскага раённага Савета на сваім паседжанні 14 снежня зарэгістравала яшчэ 5 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў. Такім чынам, на 27 выбарчых акругаў зарэгістравана 18 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Цікава, што ў раённы савет шляхам збору подпісаў сабраліся ісці і намеснік старшыні райвыканкама Яўген Тарасюк і рэдактар мясцовай раённай газеты “Маяк” Генадзь Курыловіч.

Як сведчыць незалежны назіральнік Сяржук Русецкі, на 2-х выбарчых акругах зарэгістраваныя па 2 ініцыятыўныя групы.

Па Бярозаўскай Тышкевічскай выбарчай акрузе № 3 канкурэнцыю сябру Аб'яднанай Грамадзянскай партыі, актыўнаму ўдзельніку вясновых акцый пратэсту супраць Дэкрэту №3 Аляксандру Кабанаву будзе супрацьстаяць намеснік старшыні і дзейсны дэпутат Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў, начальнік Бярозаўскага раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Пятроўскі. Дарэчы ініцыятыўная група Пятроўскага будзе процістаяць ініцыятыўнай групе Кабанава і на выбарах у абласны Савет па Бярозаўскай выбарчай акрузе №24.

Па Бярозаўскай Самойлавічскай выбарчай акрузе № 12 будуць канкураваць ініцыятыўныя групы камандзіра в/ч 97063 Юлія Гвоздзя і дырэктаркі ДУА «Бярозаўская базавая школа імя Застаўнага» Іны Жуковіч.


Каментары