Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Мазыр: масавае вылучэнне праз збор подпісаў?

Мазыр вечарам. Фота: instarix.com
Мазыр вечарам. Фота: instarix.com

У Мазырскі раённы Савет дэпутатаў на 40 выбарчых акругаў зарэгістравана 49 ініцыятыўных груп претэндэнтаў у кандыдаты. Перад гэтым адбылося 3 паседжанні Мазырскай раёнай выбарчай камісіі.

Па інфармацыі назіральніка Уладзіміра Целяпуна, пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп нікому не было адмоўлена. Партыйная прыналежнасць пры абмеркаванні была агучаная толькі ў дачыненні траіх прэтэндэнтаў ад КПБ. 

“Такое масавае вылучэнне праз збор подпісаў на мясцовым узроўні на Мазыршчыне назіраецца ўпершыню. Нават і тыя кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстановаў, якія з'яўляюцца "штатнымі", пастаяннымі дэпутатамі і вылучаліся ад працоўных калектываў, "пайшлі ў народ". Аднак колькасьць членаў ініцыятыўных групаў, 3 - 5 чалавек, зрэдку 8, паказвае, што гэта не іх асабістая ініцыятыва, – выказвае асабістае меркаванне Уладзімір Целяпун. – Магчыма, актывістаў праўладных кандыдатаў выштурхоўваюць для пашырэння досведу публічнай працы з людзьмі»

Наступны этап выбарчай кампаніі – агітацыя, дзе і будуць бачныя магчымасці вылучэнцаў, а таксама – з чым яны пойдуць да людзей.

“Праваабаронцы за сабодныя выбары”.


Каментары