Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На зварот мазырскага назіральніка адказалі… загадкай

Уладзімір Целяпун
Уладзімір Целяпун

Назіральнік з Мазыра Уладзімір Целяпун атрымаў адказ з Мазырскай раённай выбарчай камісіі на сваю заяву аб допуску яго да праверкі падпісных лістоў вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў.

На трох лістах адказу, які падпісаў старшыня Мазырскай раённай выбарчай камісіі М. Пашынскі, пералічваюцца правы і абавязкі назіральніка на выбарах, і толькі ў канцы паведамляецца:

"Зыходзячы з вышэй сказанага, азнаямленне з падпіснымі лістамі, што сабралі ініцыятыўныя групы, з пратаколамі канферэнцый працоўных калектываў, палітычных партый па вылучэнні асобы кандыдатамі ў дэпутаты Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў не ўваходзіць у пералік паўнамоцтваў назіральніка".

Уладзімір Целяпун не можа зразумець, якія адносіны да яго заявы мае горад Cветлагорск і не хавае свайго здзіўлення, калі каментуе адказ:

 “Логіка і сэнс - адпачывае... Падаў заяву ў Мазырскі РВК, а мне ў адказе спасылаюцца на Светлагорск... Наталля Малец першы раз сакратаром у гэтай камісіі, магчыма практыкавалася ў камісіі рангам ніжэй... Але ж старшыня камісіі Міхал Пашынскі? Толькі дзве апошнія выбарчыя кампаніі ён прапусціў на гэтай пасадзе (2015 і 2016 г.г). Згубіў, відаць, прафесіаналізм...”

 “Праваабаронцы за свабоденыя выбары» 


Каментары