Маладзечна: Калі Выбарчым кодэксам не агаворана, значыць – забаронена?
Падобна, празрыстасць праверкі подпісаў і іншых дакументаў, якія прадстаўляюць у выбарчыя камісіі ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты, па-ранейшаму, застаецца дэкларатыўнай. Аб гэтым сведчаць адмовы выбаркамаў на просьбы прысутнічаць пры такой працэдуры, якія атрымліваюць назіральнікі камапаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Так, назіральнік з Маладзечна Эдуард Баланчук звярнуўся ў Маладзечанскую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў з просьбай прадставіць яму магчымасць прысутнічаць пры праверцы подпісаў і дакументаў па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
Старшыня Маладзечанскай раённай выбарчай камісіі С. Юрчык адмовіў назіральніку, прывёўшы наступную фармуліроўку:
“Праверка подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных, якія змяшчаюцца ў падпісных лістах, у падтрымку меркаваных кандыдатаў у дэпутаты і дакументаў, прадстаўленых у камісію для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, уваходзіць у кампетэнцыю членаў раённай выбарчай камісіі, а не назіральніка. Гэтак жа прысутнасць назіральніка пры правядзенні праверкі не агаворана ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь”.