Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Жодзіна: Выбаркам расцаніў жаданне назіральніка сачыць за праверкай подпісаў, як умяшанне ў працу камісіі

У памяшканні Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.
У памяшканні Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

На зварот доўгатэрміновага назіральніка Аляксея Лапіцкага  даць магчымасьць назіраць за ходам праверкі падпісных аркушаў з подпісамі прэтэндэнтаў і непасрэдна бачыць дакументы, старшыня Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Афанасенкаў адказаў коратка і паказальна.

“У адпаведнасці з арт. 13 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, дзе вызначаюцца правы назіральнікаў, не прадугледжана права прысутнічаць назіральнікам пры праверцы падпісных аркушаў з подпісамі выбаршчыкаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі і пададзеных у гарадзкую камісію. Разам з тым нагадваем, што назіральнік не мае права ствараць перашкоды для нармальнай працы комісіі, а таксама ўмешвацца ў яе працу”, - адзначаецца далей у адказе жодзінскаму праваабаронцу.

Такім чынам, пастаянны старшыня Жодзінскай ГВК фактычна паказаў, як камісія разумее “адкрытасць і празрыстасць” усіх выбарчых працэдур для назірання і арт. 13 ВК Рэспублікі Беларусь цалкам.

 Адказ Аляксею Лапіцкаму з Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі.

Даўгатэрміновы назіральнік Аляксей Лапіцкі, пракамэнтаваў “прызнанне” кіраўніцтвам Жодзінскай выбарчай камісіі закрытага для назірання працэсу праверкі подпісаў прэтэндэнтаў на этапе іх рэгістрацыі кандыдатамі:

“Мы назіраем цалкам закрыты ад назіральнікаў працэс праверкі подпісаў і іншых выбарчых дакумэнтаў, з не прапісаным дакладна алгарытмам адбору падпісных аркушаў і праверкі подпісаў, бо сябры камісіі дзейнічаюць не аднаабразна, а па сваім уласным разуменні, з-за чаго маюць месца розныя інтэрпрэтацыі й розначытанні [палажэнняў выбарчага заканадаўства. Рэд.]".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паводле licviny.info.


Каментары