Сустрэча з кандыдатамі пад лозунгам: “Явка коллектива обязательна!”
Агітацыйная кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Жодзіна практычна незаўважная.
Найчасцей яна падмяняецца цэнтралізаваным візуальным інфармаваннем жыхароў праз распаўсюджванне па паштовых скрынях чорна-белых ўлётак з фотавыявамі й кароткімі біяграфічнымі звесткамі кандыдатаў, а таксама абвесткай з заклікамі прыйсці на галасаванне. Ва ўстановах гораду паўсюдна размяшчаюцца абвесткі пра дзень выбараў і інфаўлёткі кандыдатаў у дэпутаты, але толькі ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў. А вось інфармацыйныя ўлёткі кандыдатаў у Жодзінскі гарсавет дэпутатаў прысутнічаюць толькі ў будынках, дзе знаходзяцца памяшканні адпаведных выбарчых камісій.
"Тыя ж сустрэчы з выбарнікамі, абвесткі, якія ўдалося ўбачыць, хутчэй нагадваюць не свабодны агітацыйны працэс, а адміністрацыйна-камандную абавязалаўку…,” - сведчыць жодзінскі назіральнік Аляксей Лапіцкі.
На абвестках пра сустрэчы напрыканцы зроблены катэгарычны загад адміністрацыі: “Явка коллектива обязательна!”