Фотафакт: кандыдат у дэпутаты ўключыў ксеракс?
У пад’ездах шматкватэрных дамоў у вёсцы Копішча Мінскага раёна з’явіліся агітацыйныя ўлёткі кандыдата ў дэпутаты Бараўлянскага сельскага Савета па Другой Капішчанскай выбарчай акрузе №13 Сяргея Кандрашына.
На лісце фармату А4 сцісла паведамляецца аб тым, што Кандрашын Сяргей Анатольевіч... нарадзіўся…, вучыўся…, працуе намеснікам старшыні Бараўлянскага сельскага выканаўчага камітэта.
Аднак назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, да якіх патрапіла ўлётка, насцярожыла якасць друку: выразна бачна, што вырабленая яна не ў тыпаграфіі, а на капіравальнай тэхніцы, магчыма на сельсаветаўскім ксераксе. А таму і выходныя дадзеныя, як гэта патрабуецца выбарчым заканадаўствам, на ёй адсутнічаюць.
Ці зацікавяцца гэтым парушэннем у Мінскай раённай выбарчай камісіі, альбо сарамліва заплюшчаць вочы?