Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Мінск: зацішша на піку агітацыйнай кампаніі

Стэнды для агітацыйных матэрыялаў у Мінску. Фота Валянціны Свяцкай
Стэнды для агітацыйных матэрыялаў у Мінску. Фота Валянціны Свяцкай

У адпаведнасці з прынятым Мінгарвыканкамам рашэннем у Мінску ўсталяваныя стэнды для агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты. Найчасцей там размешчаныя ўлёткі з абвесткай даты выбараў і вырабленыя раённымі, а хутчэй цэнтралізавана - Мінскай гарадской, выбарчымі камісіямі, плакаты са звесткамі аб кандыдатах у дэпутаты па той, альбо іншай выбарчай акрузе. Прыкладна такія ж друкаваныя матэрыялы аб звестках пра кандыдатаў у дэпутаты з’явіліся паўсюль у паштовых скрынях. Асобныя ўлёткі кандыдатаў з’яўляюцца толькі ў некаторых акругах. Верагодна, у апошнія дні выбарчай кампаніі іх колькасць павялічыцца, а пакуль што выбаршчыкі атрымліваюць інфармацыю толькі па тых матэрыялах, якія выраблены камісіямі і, калі нехта глядзіць БТ і слухае радыё, то з выступаў саміх кандыдатаў.

Стэнды для агітацыйных матэрыялаў у Мінску. Фота Валянціны Свяцкай

 Стэнды для агітацыйных матэрыялаў у Мінску. Фота Валянціны Свяцкай

Назіральніца Валянціна Свяцкая адзначае, што пасіўнасць інфармацыйнай хвалі адбываецца як з боку ўлады ў выглядзе ЦВК і ВК усіх узроўняў, так і з боку саміх кандыдатаў.

“Нават тыя пікеты, - мяркуе Свяцкая, - якія так сама праводзяцца ў адведзеных месцах, нясуць у сябе мала эстэтычны і інфармацыйна недастатковы выгляд. Я маю на ўвазе ў першую чаргу звычайныя пікеты, а не тыя, якія ладзяць прадстаўнікі апазіцыйных партый і аб’яднанняў, інфармацыяй аб якіх запоўнены сацыяльные сеткі і сайты адпаведных партый”.

Што тычыцца сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі, якія ладзяць выбарчыя камісіі, то гэта хутчэй за ўсё  – “абязалаўка” для прадстаўнікой тых ці іншых устаноў і працоўных калектываў, працаўнікі якіх наўрадці пражываюць на тэрыторыях адпаведных акругаў.

 Стэнды для агітацыйных матэрыялаў у Мінску. Фота Валянціны Свяцкай

Аднак, калі праводзіцца якое-небудзь афіцыйнае мерапрыемства з боку ўлады, то там нейкім чынам “узнікаюць” праўладныя кандыдаты у дэпутаты. Асабістую актыўнасць праяўляюць дзеючыя дэпутаты Мінгарсавета, якія вылучаюцца і ў гэтую кадэнцыю.

“Я паспрабавала зрабіць заўвагу на паседжанні Партызанскай раённай выбарчай камісіі, што дзеячыя дэпутаты карыстаюцца прэферэнцыямі і інфармацыя аб іх удзелах у падобных мерапрыемствах напярэдадні выбараў проста “зашкалівае”, і карыстанне адпаведнымі памяшканнямі і будынкамі - адміністрацыі выканкама ці палаца культуры МТЗ - ёсць ні што іное, як карыстанне дзяржаўнымі крыніцамі падтрымкі. На што мне адказалі: “Ну, дык яны ж дзеючыя дэпутаты і робяць сваю справу!” Але маё пытанне: “Дык чаму ж яны не праяўлялі такой “актыўнасці” на працягу ранейшага часу, а толькі цяпер, напярэдадні выбараў?” засталося ў паветры і сябры камісіі - хто ціснаў плячыма, хто хаваў свой позірк у стол", - адзначае назіральніца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Каментары