Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Рэчыцы па некалькі назіральнікаў ад БРСМ на выбарчым ўчастку

Пад час рэгістрацыі назіральнікам па выбарах у Рэчыцкі раённы Савет дэпутатаў 28-га склікання на выбарчым участку №6 праваабаронца Валер Пуціцкі звярнуў увагу на вялікую колькасць назіральнікаў ад РГА “БРСМ” на ўчастку. У журнале для рэгістрацыі ён налічыў чатырох прадстаўнікоў гэтай праўладнай арганізацыі, што недапушчальна.

Назіральнік звярнуўся па тлумачэнні да старшыні камісіі Алы Грыб, якая адказала, што "нам гэтыя звесткі падалі з адзела па ідэалогіі райвыканкама, мы ўсіх іх так і запісалі."

І сапраўды, усе пададзеныя асобы запісаны адной датай 10 лютага 2018 года.

Валер Пуціцкі робіць высновы, што мясцовыя выбары арганізуе выканкам, а “назіранне” - супрацоўнікі аддзела ідэалогіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 


Каментары