Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Мазыры - падазроная “скарастрэльнасць” галасавання на некаторых участках

Ілюстратыўнае фота.
Ілюстратыўнае фота.

У Мазыры на выбарчым участку №17, які размяшчаецца ў сярэдняй школе №5, 14 лютага прагаласавалі 194 выбаршчыкі, альбо  амаль 28 чалавек у гадзіну. Прычым, бюлютэні выдаюць 2-3 сябры камісіі.

“І гэта, у асноўным, пенсіянеры, якія ледзьве дапаўзаюць да выбарчага ўчастка, - каментуе назіральнік Уладзімір Целяпун. - Пэўны час яны шукаюць пашпарт, пытаюцца за каго трэба галасаваць, доўга шукаюць, дзе патрэбна паставіць подпіс за атрыманы бюлетэнь,  дабраўшыся да кабінкі разбіраюцца хвілін 5, за каго і куды паставіць крыжык... А яшчэ выглядваюць з кабінкі ды запытваюцца - чаму толькі адзін кандыдат?”

Гэта не адзінае месца ў Мазыры, дзе заўважна падазроная  “скарастрэльнасць” выбарчага механізму. Так, на выбарчым участку №18 у першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 185 выбарцаў, альбо 27 чалавек у гадзіну.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 


Каментары