Кандыдату Нікадону паківалі пальцам і вынеслі папярэджанне
Смаргонская раённая выбарчая камісія на сваім паседжанні вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Нікадону. Прычынай для гэтага стаў распаўсюд ананімных інфармацыйных улётак, што з'яўляецца парушэннем арт.45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Ён балатуецца па адзінай ў раёне альтэрнатыўнай Будаўнічай выбарчай акрузе №15. Нікадон працуе начальнікам Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам» і жыве ў Ашмянах. Ягоны канкурэнт па выбарчай акрузе –жыхар Смаргоні Алесь Дзергачоў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.