Чаму ЦВК, які дэкларуе “празрыстаць” выбарчых працэсаў, засакрэціў ўзоры спісу выбаршчыкаў?
Выбаршчыкі аграгарадка Калодзішчы Мінскага раёна пад час датэміновага галасавання сутыкнуліся з не зусім зразумелай сітуацыяй пры выдачы ім бюлютэняў для галасавання.
На дадзеным выбарчым участку адбываецца галасаванне адразу у Саветы трох узроўняў: Мінскі абласны, Мінскі раёны і Калодзішчанскі сельскі Саветы.
Некаторыя выбаршчыкі выказвалі сябрам участковай камісіі пажаданне прагаласаваць менавіта за кандыдата у Мінскі раённы Савет дэпутатаў і патрабавалі пры гэтым, каб ім выдалі толькі адзін бюлютэнь па выбарах дэпутата Мінскага раёнага Савета.
Бюлютэнь выбаршчыку выдаецца, але распісваецца чалавек толькі адзін раз, а гэта значыць адразу за тры бюлютэні: у Мінскі абласны Савет, у Мінскі раённы Савет і Каладзішчанскі сельскі Савет. Такім чынам, узнікае сітуацыя, калі немагчыма дакладна вызначыць колькі бюлютэняў і ў Саветы якога ўзроўню былі насамрэч выдадзеныя, а таксама робіць немагчымым устанавіць колькасць выбаршчыкаў атрымаўшых бюлетэнь па кожнай выбарчай акрузе, што прывядзе да магчымага несупадзення бюлетэняў у выбарчых скрынях з колькасцю выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні.
Падобная гісторыя здарылася з кандыдатам у дэпутаты адразу трох Саветаў - Іллёй Дабратворам. Ён балатуецца па 4-й Каладзішчанскай выбарчай акрузе №40 па выбарах у Мінскі раённы Савет дэпутатаў, па Каладзішчанскай выбарчай акрузе №16 па выбарах у Мінскі абласны Савет дэпутатаў і па Сухаруцкай сельскай выбарчай акрузе №13 у мясцовы, Каладзішчанскі Савет.
Ілля Дабратвор кажа аб тым, што сябрам участковай камісіі дакладна немагчыма будзе высветліць, колькі бюлютэняў і ў Саветы якога ўзроўню былі выдадзеныя.
Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паспрабавалі разабрацца, ці прадугледжаныя асобныя графы ў спісах выбаршчыкаў для выдачы розных бюлютэняў. А ў выніку сутыкнуліся з таямніцай.
Каментуе каардынатар кампаніі Уладзімір Лабковіч:
"Безумоўна, выбаршчыкі павінны падпісвацца столькі разоў, колькі яны атрымліваюць бюллетэняў, у дадзеным выпадку - тры подпісы за тры бюлетэні. Калі ж выбаршчыкі жадаюць прагаласаваць толькі, напрыклад, за дэпутата Мінскага раенага Савета дэпутатаў, ён падпісваецца толькі адзін раз. Самае цікавае, што пастанова ЦВК № 35 ад 15 лістапада 2017г., якая зацвярджае формы дакументаў, датычных выбараў, утрымлівае звесткі аб зацвярджэнні ўзораў “Спісу грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў", згодна з дадаткам 2, але сам дадатак № 2 адсутнічае у тэксце пастановы, хоць іншыя ўзоры дакументаў прысутнічаюць. Відавочна, што ўсё, што датычыць спіса выбаршчыкаў, і нават сам бланк такога спісу фактычна засакрэчаны. На жаль трэба адзначыць, што выбары ў нас больш нагадваюць сакрэтную спецаперацыю, што ніяк не стасуецца з міжнародным прынцыпам празрыстасці ўсяго выбарчага працэсу".