Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Прэс-цэнтру кампаніі назірання “Права выбару-2018” адмовілі ў арэндзе памяшкання

Прэс-цэнтр кампаніі назірання “Права выбару-2018”. Фота Паўлюка Быкоўскага.
Прэс-цэнтр кампаніі назірання “Права выбару-2018”. Фота Паўлюка Быкоўскага.

Прэс-цэнтр кампаніі назірання “Права выбару-2018” раптоўна спыніў сваю працу ў галоўны дзень галасавання па выбарах у мясцовыя Саветы 18 лютага.

Як паведамляе прэс-сакратар кампаніі назірання Ігар Барысаў,  гаспадары памяшкання, а гэта культурны цэнтр “Корпус”,  раптам адмовілі ім у арэндзе.

"Па незалежных прычынах мусім спыніць эфір у гэтым памяшканні. Спадзяемся ў хуткім часе працягнуць з іншага памяшкання", - паведамляе ў сацыяльных сетках Ігар Барысаў.

 Прэс-цэнтр кампаніі назірання “Права выбару-2018”

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары