Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Мазыр: выбаркамы ігнаруюць скаргі назіральніка

Агітацыйныя ўлёткі Дзяніса Ранчынскага.
Агітацыйныя ўлёткі Дзяніса Ранчынскага.

Кандыдат у дэпутаты па Калектыўнай выбарчай акрузе №27 г. Мазыра Дзяніс Ранчынскі пайшоў на парушэнне арт. 45 Выбарчага кодэкса і распаўсюдзіў агітацыйныя ўлёткі, вырабленыя без выходных дадзеных.  На гэта звярнуў увагу назіральнік Уладзмір Целяпун і падаў 16 лютага адпаведную заяву ў Мазырскую раённую камісію па выбарах у раённы Савет і 17 лютага Гомельскую абласную камісію.

“Ксеракапіраваныя агітацыйныя ўлёткі зробленыя без выходных дадзеных і пазначэння накладу – былі раскіданыя па паштовых скрынях, наклеены на вітрынах крамаў, аўтобусных прыпынках (што таксама не пазначана ў рашэнні райвыканкама). Адна нават знаходзіцца на стале ў самім памяшканні участковай выбарчай камісіі №17” – паведамляе назіральнік.

Агітацыйныя ўлёткі Дзяніса Ранчынскага.

Але, паколькі рэакцыі на свае заявы так і не дачакаўся, Уладзімір Целяпун звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію са скаргай на бяздзейнасць мясцовых выбаркамаў.

‘Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары