Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Мінск: на выбарчым участку міліцыя збіла аператара “Белсату”

Андрусь Козел. Фота: belsat.eu
Андрусь Козел. Фота: belsat.eu

Як паведамляюць калегі Андруся Козела, інцыдэнт адбыўся на адным з выбарчых участкаў у Цэнтральным раёне сталіцы, дзе ён быў назіральнікам і вёў трансляцыю ў Фэйсбуку.

Здарэнне адбылося на выбарчым участку №27, удакладняе сайт БАЖ. Андруся Козела затрымалі чацвёра супрацоўнікаў міліцыі.

— Андрусь паспеў распавесці, што міліцыянты збілі яго пры затрыманні і яго галавой разбілі шкляныя дзверы на выбарчым участку, таму ўся галава аказалася рассечанай да крыві.

Ён вёў стрым з выбарчага ўчастка. Міліцыянты паспрабавалі забараніць яму гэта рабіць, але Андрусь патлумачыў, што мае права здымаць. Тады яго схапілі і сілай выцягнулі з залі, разбіўшы галавою дзверы, — расказала Беларускай асацыяцыі журналістаў жонка Козела Вольга Чайчыц.

Вольга Чайчыц разам з калегамі прыехала ў Цэнтральны РУУС. Дзяжурныя паведамілі ёй, што на Андруся Козела складаюць пратакол за непадпарадкаванне міліцыі.

Па словах Вольгі, людзі бачылі акрываўленага журналіста, калі яго заводзілі ў будынак міліцыі, аднак "хуткай дапамогі" там не было.

Бліжэй да 23:00 да журналістаў выйшаў супрацоўнік Цэнтральнага РУУСа, які не пацвердзіў наяўнасці пашкоджанняў у затрыманага. Ён паведаміў, што Андрусь Козел дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна, бо на яго складзены пратакол па артыкуле 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад двух да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністратыўны арышт. Суд верагодна адбудзецца заўтра.


Каментары