Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кастусь Жукоўскі: Каб выкрыць фальсіфікатараў – дастаткова прагледзець запісы з камер відэаназірання

Шыльда на выбарчым участку №35 у Гомелі.
Шыльда на выбарчым участку №35 у Гомелі.

Кандыдат у дэпутаты па Мазураўскай выбарчай акрузе № 20 г Гомеля Канстанцін Жукоўскі звярнуўся са скаргамі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў на фальсіфікацыю вынікаў галасавання на гарадскіх выбарчых участках №35 і 36.

Кандыдат паведамляе, што на ўчастку №36  Мазураўскай выбарчай акругі № 20 у асноўны дзень галасавання ў адпаведнасці з пратаколамі участковай камісіі, колькасць прагаласаваўшых выбаршчыкаў склала 1294 чалавекі. А вось па падліках акрэдытаваных назіральнікаў Марыі Шпакоўскай і Таццяны Рапіцкай колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі удзел у галасаванні склала 385  чалавек.

Падобная сітуацыя і на ўчастку №35, які размешчаны ў сярэдняй школе №67. Па пратаколе 18 лютага тут галасавала 1054 чалавек. Па дадзеных назіральнікаў – усяго толькі 352 выбаршчыкі.

“Разыходжання ў колькасці прагаласаваўшых аж на 702 чалавекі папросту не можа быць і сведчыць аб фальсіфікацыі дадзенных выбарчай камісіяй” – перакананы Жукоўскі.

Ён адзначае, што гэтыя звесткі можна праверыць, выкарыстаўшы дадзеныя з камер відэаназірання, якія ўсталяваныя на памяшканнях, дзе размешчаныя названыя ўчасткі.

Былы кандыдат просіць ЦВК на падставе арт. 49 і 53 Выбарчага кодэкса, а таксама арт. 192 КК РБ разгледзець ягоную заяву і прыняць меры ў адносінах да вінаватых.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Каментары