Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Оршы зарэгістраваны кандыдат ад неіснуючай партыі

Аршанскі райвыканкам
Аршанскі райвыканкам

Аршанская раённая камісія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання 15 снежня правяла сваё апошняе паседжанне па рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў.

Да пытання камісія паставілася даволі ліберальна - зарэгістраваны былі амаль усе ініцыятыўныя групы. Толькі ў адным выпадку камісія прагаласавала супраць рэгістрацыі, бо сам кандыдат памёр літаральна за некалькі дзён да рэгістрацыі.

Але лібералізм камісіі сумяшчаўся з няўважлівасцю яе сябраў. Так, па акрузе №36 была зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэнні кіраўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства "Радуньскае" Святаслава Чэрнікава. Камісія не пабачыла ў яе дакумантах нічога, што дало б падставы для адмовы ў рэгістрацыі і прагаласавала адзінагалосна. Хоць кандыдат указаў сваю партыйнасць як "сябра партыі "Белая Русь"". Толькі пасля таго, як на гэты момант звярнулі ўвагу назіральнікі кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары", сябры камісіі звярнулі ўвагу, што такой партыі ў краіне не існуе. Але не сталі мяняць сваё рашэнне, паабяцаўшы разабрацца ў гэтым пытанні.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары