Тыдзень таму грамадскі актывіст са Слоніма Алесь Масюк накіраваў у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь скаргу на адмову пракуратуры Гарадзенскай вобласці ў рэагаванні на заявы пра злачынствы і фальсіфікатарства на выбарах.
Сутнасць справы ў тым, што каардынатар суполкі Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк, які балатаваўся кандыдатам па Берасцейскай выбарчай акрузе №17, яшчэ пад час выбарчай кампаніі звярнуў увагу, што колькасць выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання, не адпавядае рэчаіснасці.
2 сакавіка адбылося паседжанне Гродзенскай абласной ТВК, на якім разглядалася скарга кандыдата ад дэмакратычнага руху Алеся Дзергачова. На паседжанні прысутнічалі 11 членаў ТВК, назіральнікі ад БРСМ, Фонду міра, а таксама назіральнік ад БХК Раман Юргель.
Незалежны назіральнік Арцём Скарабагаты, якога адразу пасля выбараў у мясцовыя Саветы арыштавалі на 7 сутак, распавёў пра абставіны свайго затрымання на выбарчым участку ў асноўны дзень галасавання.
Гомельская абласная камісія прыняла рашэнне аб пераразмеркаванні зэканомленых грашовых сродкаў і вырашыла перадаць Гомельскай гарадской камісіі 10 тысяч рублёў сэканомленых грашовых сродкаў для заахвочвання сябраў УВК.
Былы кандыдат у дэпутаты па 28-й Барысаўскай цэнтральнай выбарчай акрузе Аляксандр Абрамовіч пад час сваёй перадвыбарчай агітацыі сутыкнуўся з праявамі палітычнага цэнзуравання ягонага выступу з боку кіраўніцтва радыёстанцыі “Мінская хваля”.
Актывіст Дзяніс Краўчук, які падчас датэрміновага галасавання змог прагаласаваць тры разы на трох розных участках, з дапамогай праваабаронцаў ПЦ “Вясна” накіраваў заяву ў Следчы камітэт з просьбай правесці праверку дзеянняў участковых выбарчых камісій.