Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Белаазёрску на 15 акруг зарэгістравалі толькі 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты

Белаазёрская гарадскя выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў на 15 выбарчых акругаў зарэгістравала 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты. 

На сайце Бярозаўскага райвыканкаму са спазненнем з’явілася інфармацыя пра зарэгістраваныя яшчэ 15 снежня Белаазёрскай гарадской выбарчай камісіяй ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Усяго на 15 выбарчых акругаў зарэгістравана 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты.

З іх па дзве ініцыятыўныя групы па Будаўнічай выбарчай акрузе № 4 (начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Бярозаўскага РАНС Аляксандра Данілюка і галоўнага эканаміста УПП «Вердзімар» Наталлі Крагель) і па Мірнай выбарчай акрузе № 8 (начальніка Белаазёрскага аддзялення міліцыі Уладзіміра Плахотніка і кіраўніка ЦБП № 501 ААТ «Прыорбанк» г. Белаазёрска Сяргея Лялюка).

Астатнія ініцыятыўныя групы:

  • слесара філіяла «Белаазёрскэнергарамонт» РУП «Брэстэнерга» Аляксандра Сымонкі,
  • намесніка галоўнага інжынера-начальніка аддзела галоўнага тэхнолага ААТ «Белаазёрскі энергамеханічны завод» Аляксандра Амельчука,
  • настаўніцы хіміі ДУА «Гімназія г. Белаазёрск» Наталлі Васілеўскай,
  • намесніка дырэктара філіяла «Бярозаўская ДРЭС» РУП «Брэстэнерга» Алега Проца,
  • намесніка галоўнага інжынера філіяла «Бярозаўская ДРЭС» РУП «Брэстэнерга» Андрэя Чыбука,
  • кіраўніка аддзялення ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Белаазёрск Валянціны Гундзерыч,
  • начальніка Белаазёрскага лінейна-тэхнічнага ўчастка Бярозаўскага ЗУЭС Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» Марыі Галабурды,
  • галоўнага інжынера ААТ «Белаазёрскі энергамеханічны завод» Уладзіміра Шульгана
  • намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Белаазёрск» Алены Вашкевіч.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары