Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гародня: назіральнікі ад "Права выбару" фіксуюць шмат парушэнняў

Сяргей Верамеенка. Фота - "Радыё Рацыя"
Сяргей Верамеенка. Фота - "Радыё Рацыя"

Назіральнікі ад кампаніі “Права выбару”, што назіраюць за мясцовымі выбарамі ў гарадзенскай Альшанцы фіксуюць вялікую колькасць парушэнняў выбарчага заканадаўства, паведамляе "Радыё Рацыя".

Кіраўнік кампаніі па Гарадзеншчыне Сяргей Верамеенка адзначае, што на Альшанскай акрузе №13 у першы дзень галасавання на ўчастку №105 у пратаколе было на 30% больш галасоў, чым зафіксавалі назіральнікі. Другое парушэнне, паводле Верамеенкі, - гэта невядомыя заявы, якія раздаюць сябры камсіі праўладным назіральнікам. Сябры камісіі фактычна ціснуць на назіральнікаў, у тым ліку і на незалежных. Гэта з'яўляецца парушэннем артыкула 44 Выбарчага кодэкса. 

Таксама назіральнік распавёў, што на на ўчастак прыходзяць незразумелыя людзі, нібыта назіральнікі ад іншых арганізацыяў, і адразу пішуць падзяку. Пры гэтым прысутнічаюць яны на ўчастку няшмат часу: нехта – некалькі хвілін, нехта – пару гадзін. 

Альшанская выбарчая акруга ў Гародні вылучаецца тым, што на ёй у дэпутаты ў гарадскі і абласны Савет ідзе кіраўнік БХД па Гародні Яўген Дудкін.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары