Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Дзіўныя метамарфозы лічбаў на ўчастку ў Баранавічах

На выбарчым участку №49 у Баранавічах, дзе прысутнічаў незалежны назіральнік Сяргей Гоўша, адбыліся дзіўныя метамарфоза лічбаў, якія паказваюць агульную колькасць атрыманых бюлетэняў выбарчай камісіяй.

 

Так, пратаколы датэрміновага галасавання за 13 і 14 лютага ўтрымліваюць лічбу 1881 бюлетэнь. А ўжо ў пратаколах за 15 і 16 лютага значацца іншыя лічбы: 1977 – Абласны Савет дэпутатаў, 2000 – Гарадскі Савет дэпутатаў. Такім чынам, пасля першых двух дзён датэрміновага галасавання да агульнай колькасці атрыманых бюлетэняў “дадаліся” яшчэ 96 і 119 адпаведна.

З гэтай нагодня Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Баранавіцкую гарадскую выбарчую камісію.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары