Адсутнасць публічнай інфармацыі адносна анансаваных раней уладамі Беларусі крокаў па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства дазваляе рабіць высновы, што праца дзяржорганаў у гэтым напрамку замарожаная. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы працягваюць свае намаганні.
Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадстаўляе стратэгічны дакумент з абгрунтаваннем рэкамендацый аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі, якія эксперты лічаць крытычна важнымі для правядзення ў краіне свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.