Назіральніца Валянціна Свяцкая, якая своечасова перадала патрэбныя дакументы для рэгістрацыі ў якасці назіральніка на сумеснае пасяджэнне Мінскіх гарсавета і гарвыканкама , так і не змагла прабіцца праз усе перашкоды, якія ёй чыніліся ў гэты дзень.
Сумеснае паседжанне Гомельскіх гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама па пытанні стварэння гарадской выбарчай камісіі адбылося 22 лістапада. З 18 прапанаваных для разгляду кандыдатур у склад камісіі былі абраныя 13 сябраў.
Правацэнтрысцкая кааліцыя заявіла пра актыўны ўдзел у мясцовых выбарах у межах кампаніі назірання “Права выбару-2018”. Пры гэтым, па словах сустаршыні партыі БХД Віталя Рымашэўскага, кааліцыя ставіць перад сабой тры стратэгічныя задачы.
У аўторак, 21 лістапада, завяршаецца этап вылучэння прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (ТВК), якія ствараюцца для правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання. Як правіла, колькасны склад камісій складае ад 7 да 13 сябраў.
У лісце ў храналагічным парадку выкладзены захады экспертаў кампаніі ў напрамку ўзаемадзеяння з міжведамаснай экспертнай рабочай групай пры ЦВК, створанай для вывучэння рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ і выпрацоўкі прапановаў па змене выбарчага заканадаўства.