Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін звярнуўся са скаргамі ў Генеральную пракуратуру Беларусі і ЦВК па прычыне фальсіфікацыі яўкі выбаршчыкаў на выбарчым участку №11 г. Рагачова і спробах запалохаць сябраў камісіі ад партыі.
Незалежны назіральнік ў Жодзіна Аляксей Лапіцкі сведчыць пра парушэнні нормаў Выбарчага кодэксу пры складанні штодзённых пратаколаў датэрміновага галасавання, якія павінны адлюстроўваць рэальную яўку за кожны дзень датэрміновага галасавання, а не выстаўляць кожны дзень сумарныя лічбы - з нарастаючым вынікам.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына настойвае, што адміністрацыі вну “заклікаюць” студэнтаў да датэрміновага галасаванне і гэта не з’яўляецца парушэннем ВК. Тым часам самі студэнты паведамляюць пра шэраг пагрозлівых мераў, якія ўжываюцца да іх падчас выбараў.
Працоўныя заводаў "Нафтан" і "Палімір" 16 лютага працавалі толькі да абеду, бо ў другой палове дня ім пад пагрозай звальнення было загадана прагаласаваць датэрмінова. Гендырэктар ААТ "Нафтан", які балатуецца ў аблсавет, зацікаўлены ў "прыгожых" выніках выбараў па сваёй акрузе.
Адзін з чытачоў mspring.online даслаў фота апячатаных дзвярэй аднаго з выбарчых участкаў Магілёва. Як правіла, дзверы пламбір пры дапамозе пластыліну або сургуча і друку. Аднак камісія ўчастка № 74 у Магілёве паступіла прасцей і заклеіў дзверы скотчам.
За першыя тры дні датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зафіксавалі шматлікія парушэнні. У асноўным гэта факты прымусу да удзелу ў галасаванні, а таксама выбарчыя “каруселі”.
Назіральнік Зміцер Салаўёў накіраваў электронны зварот на адрас Цэнтральнай выбарчай камісіі, у якім просіць прыняць неадкладныя меры па спыненні дзенняў службовых асобаў па прымусу студэнтаў да ўдзелу ў мясцовых выбарах.