Грамадская актывістка, незалежная кандыдатка і маці траіх дзяцей Роза Стрэльчанка з аграгарадку Каплічы Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласці перамагла на мясцовых выбарах. Сёння ёй патэлефанавалі са стацыянарнага нумару, павіншавалі з перамогай, а пасля паабяцалі «прымусам пакласці ў псіхушку».
У ЦВК разглядзелі зварот назіральніка Сяргея Гоўшы. Ён скардзіўся на тое, што колькасць бюлетэняў, атрыманых участковай камісіяй ўчастка № 49, згодна з пратаколамі аб датэрміновым галасаванні ад 13 і 14 лютага, не адпавядае колькасці гэтых бюлетэняў, указанай у пратаколах ад 15 і 16 лютага.
Кандыдат у дэпутаты па Мазураўскай выбарчай акрузе № 20 г Гомеля Канстанцін Жукоўскі звярнуўся са скаргамі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў на фальсіфікацыю вынікаў галасавання на гарадскіх выбарчых участках №35 і 36.
Выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у цэлым не адпавядалі шэрагу ключавых міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў. Такую выснову робяць каардынатары кампаніі назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Належныя ўмовы для назіральнікаў пры падліку галасоў выбаршчыкаў былі створаныя не на ўсіх выбарчых участках. Пра гэта сведчаць фотадоказы назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і здымкі, дасланыя праваабаронцам з выбарчых участкаў па ўсёй Беларусі.
У спісах некаторых УВК колькасць выбаршчыкаў, прагаласаваўшых на даму, удвая перавышае колькасць тых, хто прагаласаваў на ўчастку. Сябры камісій з перанаснымі скрынямі заяўляюцца да выбаршчыкаў, якія іх пра гэта не прасілі, і пазбаўляюцца ад пільных назіральнікаў ад апазіцыі.